Наступны матч Арсенал 19 кастрычніка (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Навiны

13.10.2026

Пастараемся падоўжыць пераможную серыю!

12.10.2026

Яшчэ адзін матч у сталіцы Грузіі.

12.10.2026

Гуляем дома пасля амаль месячнага перапынку.

11.10.2026

Аляксандр Шагойка — услед супрацьстаянню ва ўсходнім абласным цэнтры.

11.10.2026

Ва ўмовах цяжкага надвор'я.

10.10.2026

Трапныя стрэлы ў актыве Ўладзіслава Вароніна, Уладзіслава Кібака, Артура Чумака і Дзмітрыя Леанцюка.

9.10.2026

Вярнуліся хлопцы, якія выступалі за нацыянальныя каманды.

9.10.2026

Стартуе найважнейшы адрэзак сезона.

8.10.2026

Адкрываем праграму спаборніцтваў на міжнароднай арэне.

6.10.2026

Узялі верх над непасрэдным канкурэнтам.

4.10.2026

Тройчы забілі і не прапусцілі.

2.10.2026

З кадравым падсілкаваннем з дубля.