Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Прэс-служба

Заяўка на інтэрвью

Інтэрв'ю, кожныя фота-і відэаздымкі (за выключэннем матчаў) з удзелам гульцоў, трэнераў і работнікаў мінскага «Дынама», а таксама наведванне вучэбна-трэніровачнай базы і трэніровак каманды павінны папярэдне ўзгадняцца з прэс-службай клуба.

Для гэтага неабходна накіраваць на адрас прэс-службы па тэлефону (025) 501 45 25 альбо па электроннай пошце press@dinamo-minsk.by заяўку за подпісам кіраўніка СМІ, у якой павінна быць указана наступная інфармацыя:

- Назва СМІ, наклад, перыядычнасць выхаду;
- Прозвішча, імя, пасада і кантактныя дадзеныя журналіста;
- Тып мерапрыемства: інтэрв'ю, фотасесія, наведванне трэніроўкі і т.д.;
- Жаданыя тэрміны і месца правядзення;
- Арыентыравальная тэма;
- Прозвішча, імя прадстаўніка ФК «Дынама-Мінск», якога плануецца задзейнічаць у мерапрыемстве;
- Плануемая дата публікацыі.

У дадатковых выпадках (па запыце інтэрв'юяванага), рэпарцёр абавязаны прадаставіць меркаваны пералік пытанняў.

Прэс - служба ФК «Дынама-Мінск» абавязваецца разгледзець запыт і даць адказ цягам 48 гадзін з моманту атрымання заяўкі.

СМІ павінны ў абавязковым парадку прадставіць гатовы да публікацыі матэрыял (загаловак, ўрэзкі, тэкст матэрыялу) на зацвярджэнне інтэрв'юяванаму. Толькі пасля вычыткі інтэрв'юяванага гатовага да публікацыі матэрыялу (уключаючы загаловак, ўрэзкі, тэкст) інтэрв'ю можа быць апублікавана ў СМІ.

Пасляматчавыя экспрэс-інтэрв'ю не патрабуюць ўзгаднення з прэс - службай пры ўмове, што зносіны з гульцамі і трэнерамі каманды адбываюцца ў мікст-зоне (на хатніх матчах каманды - хол стадыёна «Дынама»).

Невыкананне дадзенага парадку можа пацягнуць забарону на зносіны з гульцамі, трэнерамі і супрацоўнікамі ФК «Дынама-Мінск» для СМІ ці іх прадстаўнікоў. У выпадку неаднаразовых парушэнняў прэс-служба клуба пакідае за сабой права пазбавіць СМІ ці іх прадстаўнікоў акрэдытацыі на наведванне хатніх матчаў каманды.