Наступны матч Ларн 12 снежня (20:45) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Супраць расізму

Палітыка ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» датычна расізму

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» заяўляе аб безумоўным прытрымліванні палітыцы УЕФА і АБФФ ў дачыненні да расавай дыскрымінацыі. Наш клуб лічыць абсалютна недапушчальным ўшчамленне якіх-небудзь правоў на аснове адрознення людзей па колеры скуры, а таксама канфесійнай прыналежнасці або палітычных поглядах і актыўна падтрымлівае акцыі па выкараненні гэтай ганебнай з'явы з грамадства ў цэлым і футбола ў прыватнасці.

На працягу ўсёй гісторыі існавання мінскага «Дынама», пад сцягамі нашага клуба выступалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, расавай і рэлігійнай прыналежнасьці. Аднак гэтыя абставіны ніколі і ні ў якім разе не правакавалі якіх-небудзь дыскрымінацыйных праяў з боку большасці. Вакол нашай каманды на трыбунах стадыёнаў і далёка за яго межамі заўсёды аб'ядноўваліся людзі, якім заўсёды важнай была гульня, а не расісцкія ідэі. Прызнаючы футбольныя таленты нашых гульцоў, аматары футболу неаднаразова выбіралі лепшым гульцом сезону таго гульца, хто найбольш ярка выяўляў сябе на футбольным полі і цалкам аддаваўся гульні. Але ніколі заўзятары «Дынама» не ацэньвалі футбалістаў па колеры скуры, перакананнях, нацыянальнасці.

Таму супрацоўнікі ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», кіраўніцтва клуба, персанал, гульцы і трэнеры каманд, якія ўваходзяць у структуру клуба заяўляюць - расізму няма месца на стадыёнах! Расізму няма месца ў футболе! Адзіна магчымай формай супрацьстаяння каманд можа быць толькі сумленная гульня, заснаваная на прынцыпах узаемнай павагі ўсіх яе ўдзельнікаў!

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» заяўляе аб падтрымцы намаганняў УЕФА, АБФФ і праваахоўчых органаў Рэспублікі Беларусь у частцы адказнасці за праявы расізму на стадыёнах і за яго межамі.

Мы заклікаем усіх, хто заўзее за мінскае «Дынама» на стадыёне ці дома, далучыцца да барацьбы супраць дыскрымінацыі ў футболе. Аб'яднаемся і пакажам, што дыскрымінацыі няма месца ў гульні, якую мы ўсе так любім!