Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Гісторыя

Мінскае "Дынама" заўсёды славілася сваімі выхаванцамі. Футбалісты, якія прайшлі падрыхтоўку ў дынамаўскай школе, паспяхова выступаюць не толькі на клубным узроўні і ў нацыянальных зборных Беларусі розных узростаў, але і далёка за межамі краіны.

У 1990-я гады мінскае «Дынама» ў асноўным камплектавалася выхаванцамі сталічнай СДЮШАР «Дынама", праз горан якой прайшлі такія зоркі айчыннага футбола, як Аляксандр Хацкевіч, Валянцін Бялькевіч, Аляксандр Глеб. Аддзяленне дзіцяча-юнацкага футбола пры ЗАТ ФК "Дынама-Мінск" паўстала ў верасні 2000 года, калі трэнеры Уладзімір Лук'яненка і Уладзімір Дзятлаў набралі групы хлопцаў 1984 і 1985 года нараджэння. У іх ліку былі тады яшчэ нікому невядомыя Ян Цігараў, Кірыл Паўлючак, Іван Дзенісевіч, Антон Рабцаў. На базе гэтай каманды ў СШ № 44 г. Мінска быў створаны спецклас. Прыняўшы ўдзел у турніры «Хрустальны мяч», на наступны год каманда пад назвай «Дынама-2» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі.

У кожным наборы было нямала хлопцаў, якія сёння гуляюць прыкметныя ролі ў беларускім футболе: Сяргей Кісляк, Антон Пуціла, Аляксандр Мартыновіч, Ігар Шытаў, Віталь Трубіла, Алег Вераціла...у 2002-2003 гадах выхаванцы груп падрыхтоўкі складалі касцяк каманды "Дынама-Юні", якая выступала ў першай лізе чэмпіянату Беларусі. А затым Беларуская федэрацыя футбола стала праводзіць юнацкія першынства Беларусі, у якіх дынамаўскія дружыны традыцыйна гуляюць вядучыя ролі.

У 2009 годзе маладзёжная зборная Беларусі прыняла ўдзел у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. АКАДЭМІЯ мінскага "Дынама" была прадстаўлена на топ-турніры адразу дзесяццю выхаванцамі – Аляксандр Мартыновіч, Сенргей Кісляк, Сяргей Гігевіч, Антон Пуціла, Леаніл Ковель, вххОлег Вераціла, Ігар Шытаў, Аляксей Янушкевіч, Андрэй Чухлей, Уладзімір Юрчанка. Два выхаванца дынамаўскай школы - Алег Вераціла і Дзмітры Рэкіш – у 2011 годзе ў складзе зборнай Беларусі сталі бронзавымі прызёрамі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў Даніі. Не абышлося без дынамаўцаў і на футбольным турніры Алімпіяды-2012 у Лондане, куды беларуская зборная прабілася ўпершыню ў гісторыі. У склад нацыянальнай каманды ўвайшлі Алег Вераціла і Аляксей Гаўрыловіч.

 

На сённяшні дзень у структуры Акадэміі ФК "Дынама-Мінск" займаюцца больш за 300 чалавек, а сама Акадэмія ўваходзіць у топ-30 лепшых футбольных школ Еўропы па колькасці выхаванцаў, якія сталі прафесійнымі футбалістамі. Усё больш выпускнікоў папаўняюць шэрагі дынамаўскага дубля і асноўнага складу, а таксама адпраўляюцца пакараць вяршыні іншых чэмпіянатаў.