Кубак Юрыя Курненіна
Міжнародны турнір памяці Ю.А.Курненіна
Міжнародны турнір памяці легендарнага футбаліста і трэнера мінскага «Дынама», чэмпіёна СССР 1982 Юрыя Анатольевіча Курненіна штогод праводзіцца ў Мінску, пачынаючы з 2011 года.
Удзел у турніры бяруць восем каманд з блізкага і далёкага замежжа. Спаборніцтвы праходзяць ва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў (U-16).
Арганізатарам турніру выступае ЗАТ «Футбольны клуб «Дынама-Мінск» сумесна з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і футбольным клубам «Мінск».
Турнір «Кубак Юрыя Курненіна» пакуль ня можа пахваліцца багатай гісторыяй, аднак яго ўзровень і папулярнасць растуць з кожным годам. Пастаянна пашыраецца і геаграфія спаборніцтваў. За семь гадоў існавання ўдзел у турніры прынялі 23 каманды з 7 краін.
Беларусь: Дынама (Мінск), Зборная Беларусі (U-17), БАТЭ (Барысаў), ФК Мінск, РЦАР-БДУ (Мінск), ПМЦ-Паставы (Паставы), Дынама (Брэст), СДЮСШАР "Дынама" (Мiнск)
Расія: «Дынама» (Масква), ФК «Краснадар», ФК «Нiжнi Ноўгарад», «Урал» (Екацярынбург), Акадэмія «Чартанава» (Масква), Акадэмiя Канаплёва (Тальяцi), «Рубiн» (Казань), «Тарпеда» (Масква),
Украіна: «Дынама» (Кіеў), «Металіст» (Харкаў), УФК (Харкаў) .
Латвія: «Сконта» (Рыга).
Чэхія: «Славацка».
Грузiя: «Дынама» (Тбiлiсi).
Эстонiя: «Флора» (Талiн)
Пераможцы:
2011 - Юнацкая зборная Беларусі (U-17)
2012 - Дынама Масква
2013 - Чартанава
2014 - «Дынама» (Тбiлiсi)
2015 - Рубiн
2016 - Дынама Масква
2017 - Чартанава
2018 - РЦАР-БДУ
КУРНЕНІН ЮРЫ АНАТОЛЬЕВІЧ • Нарадзіўся 14 чэрвеня 1954 года ў Арэхава- Зуева (Маскоўская вобл., Расія ) - памёр 30 ліпеня 2009 г. у Мінску. • Нападаючы, абаронца. Майстар спорту СССР (1979). Трэнер. • Скончыў БГАІФК (1983), маскоўскую Вышэйшую школу трэнераў (1989). • Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы» (Арэхава-Зуева). Першы трэнер - Пятроў Юрый Пятровіч. • Выступаў за каманды: «Сцяг працы» (Арэхава -Зуева ) - 1970, «Дынама» (Масква) - 1971-1975, «Дынама» (Мінск) - 1976-1987. • У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 265 матчаў, забіў 19 галоў, у Кубку СССР правёў 41 матч, забіў 5 галоў. • У чэмпіянатах СССР за мінскае «Дынама» правёў 315 матчаў (у вышэйшай лізе - 248), забіў 25 галоў (у вышэйшай лізе - 17), у Кубку СССР правёў 40 матчаў, забіў 5 галоў. • Капітан мінскага «Дынама» 1983-1984. |
|
• Чэмпіён (1982) і бронзавы прызёр (1983) чэмпіянатаў СССР. • Фіналіст Кубка СССР (1987). • У еўракубках правёў 15 матчаў і забіў 3 галы (Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў - 6 матчаў, 2 галы, Кубак УЕФА - 9 матчаў, 1 гол); за мінскае «Дынама» правёў 14 матчаў, забіў 2 галы (КЕЧ - 6 (2), КУЕФА - 8). • У спісах «33-х лепшых футбалістаў СССР» - № 2 (1982, 1983), № 3 (1984). • Начальнік віцебскага Кіма (1990). Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» (1991-92), расійскага «Саматлор-ХХI» (1994-96) , нацыянальнай зборнай Сірыі (1996-97), аманскага «Аль-Ахлі» (1998), мінскага «Дынама» (1999 - 2000 г.). Трэнер Наварасійскага «Чарнаморца» (2001), салігорскага «Шахцёра» (2002-03), мінскага «Дынама» (з чэрвеня 2003), нацыянальнай зборнай Беларусі (2003-06). Галоўны трэнер нацыянальнай маладзёжнай U-21 зборнай Беларусі (2005-09). • Пад кіраўніцтвам Ю. А. Курненіна берасцейкае «Дынама» ў 1992 годзе і мінскае «Дынама» ў 2000-м заваявалі бронзавыя медалі нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, нацыянальная зборная Сірыі выйшла ў фінальны турнір Кубка Азіі (1996), нацыянальная моладзевая зборная Рэспублікі Беларусь выйшла ў фінальны турнір чэмпіянату Еўропы (2009) . • Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982). • Узнагароджаны Ганаровым знакам Беларускай федэрацыі футбола (2002). |
САПРАЎДНЫ ДЫНАМАВЕЦ
«Дынама» для мяне - гэта любоў на ўсё жыццё. Трынаццаць сезонаў я правёў у ім як гулец, яшчэ два з паловай гады - у трэнерскім штабе. Ніколі не ўспамінаю пра клуб з сумам або крыўдай». Словы дынамаўца, якім і заставаўся на працягу ўсяго свайго жыцця, Юрый Курненін .
Юрый Анатольевіч нарадзіўся ў Арэхава-Зуева - горадзе са слаўнымі футбольнымі традыцыямі, адным з футбольных цэнтраў дарэвалюцыйнай Расіі.
У 10 гадоў Юрый паступіў у гурт падрыхтоўкі маладых футбалістаў пры камандзе майстроў «Сцяг працы». Пры наборы быў вельмі жорсткі адбор, на адно вакантнае месца прэтэндавала некалькі чалавек, але конкурс ён вытрымаў з гонарам і быў залічаны ў гурт, дзе пачаў спасцігаць асновы футбольнай навукі.
У шаснаццацігадовым узросце адбыўся яго дэбют у камандзе майстроў «Сцяг працы» у класе «Б». Такі ранні пачатак прафесійнай кар'еры не застаўся па-за ўвагай маскоўскіх селекцыянераў, якія прысутнічалі на матчах у Арэхава-Зуева, і неўзабаве яму паступіла прапанова працягнуць кар'еру ў маскоўскім «Дынама», якое тады трэніраваў легендарны Канстанцін Бескаў.
На жаль, сур'ёзная траўма, атрыманая ў 1973 годзе прымусіла выкрасліць з гульнявой кар'еры амаль два гады. У лістападзе 1974-га адбыўся дэбют Курненіна на міжнароднай арэне ў матчы на Кубак УЕФА супраць дрэздэнскага «Дынама».
У мінскае «Дынама» Курненін перабраўся ў 1975 годзе. То былі не самыя ўдалыя часы ў гісторыі каманды: два гады мінчане «падарожнічалі» па бязмежных прасторах СССР у першай лізе і толькі ў сярэдзіне 1978 з прыходам новага галоўнага трэнера Эдуарда Малафеева змаглі вярнуцца ў «вышку», а ўжо ў 1982-м заваявалі залатыя медалі чэмпіянату. Нямалы ўклад у гэты поспех беларускага футбола ўнёс і Курненін. Яго хет-трык у вароты «Кайрата», праведзены 30 кастрычніка 1982 г., увайшоў ва ўсе айчынныя футбольныя даведнікі.
Навечна застанецца ў гісторыі беларускага футбола і першы гол мінчукоў у першай еўракубкавай гульні, аўтарам якога стаў Курненін. Эфектным, кручаным ударам ён паслаў мяч са штрафнога міма выбудаванай сценкі ў вароты швейцарскага «Грасхоперса».
Аб незабыўным часе, праведзеным у мінскім «Дынама», сведчылі словы Юрыя Анатольевіча: «Тут я вырас як спартсмен, сфармаваўся як грамадзянін. Каманда ўзбагацілі мяне духоўна і маральна. Дзякуючы ёй я зразумеў, што сапраўдныя каштоўнасці ў жыцці - гэта сяброўства, калектывізм і таварыства».
Пасля заканчэння гульнявой кар'еры была вучоба ў маскоўскай Вышэйшай школе трэнераў. Пасля выпуску з ВШТ Курненін апынуўся ў Віцебску, прапрацаваўшы там адзін год у КІМе, затым пераехаў на берагі Буга і ўзначаліў берасцейскае «Дынама» ў апошнім чэмпіянаце СССР. На наступны год пад яго кіраўніцтвам берасцейцы занялі трэцяе месца ў першым нацыянальным чэмпіянаце. На сёння гэта адзіны медальны поспех берасцейскага калектыву ў чэмпіянатах краіны.
Затым у яго трэнерскай кар'еры наступіў легіянерскі перыяд. Спачатку праца ў «Саматлор -ХХI». У далейшым лёс закінуў Юрыя Анатольевіча на Блізкі Усход - у Сірыю. Ён узначаліў нацыянальную каманду гэтай краіны, якая ў 1996 годзе выйшла ў фінал Кубка Азіі. Пасля Сірыі быў аманскі футбольны клуб «Аль-Ахл». І , нарэшце, вяртанне ў родныя пенаты на масток рулявога мінскага «Дынама». Два гады ён аддаў сваёй роднай камандзе ўжо як трэнер, і пасля трохгадовага перапынку мінчукі ў 2000 годзе зноў апынуліся ў прызёрах чэмпіянату краіны.
Затым Юрый Анатольевіч з'ехаў у Наварасійск памочнікам да Анатоля Байдачнага ў «Чарнаморац», адкуль зноў вярнуўся ў Беларусь, але ўжо ў салігорскі «Шахцёр» . Там ён дапамагаў тады яшчэ маладому трэнеру Юрыю Вяргейчыку, і неўзабаве салігорскі клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі.
Далей зноў была праца ў трэнерскім звязку з Анатолем Байдачным ў мінскім «Дынама» (каманда заваявала «бронзу» чэмпіянату), а таксама ў нацыянальнай зборнай Беларусі. Са студзеня 2006 года Курненін пачаў працаваць з моладзёвай зборнай краіны, якую вывеў у фінальны турнір чэмпіянату Еўропы-2009. І гэта быў яго апошні гучны футбольны акорд ...
Пасля Швецыі Юрый Анатольевіч пражыў толькі месяц. Не вытрымала сэрца ...