Наступны матч Балтыка 22 сакавіка (21:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АБАНЕМЕНТЫ 2021

Паважаныя заўзятары!

Мы рады паведаміць, што стартаваў продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Дынама» ў сезоне-2021!

Абанемент уключае ў сябе наведванне ўсіх хатніх матчаў сезону 2021 года ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі. 

Як і анансавалася раней, футбольным клубам «Дынама-Мінск» прынята рашэнне аб працягу абанементаў сезону 2020-га года на сезон-2021-га года. Для падаўжэння тэрміну дзеяння старога абанемента вам неабходна ажыццявіць яго абмен на новы абанемент. Абмен можна ажыццявіць пасля ўдакладнення кантактнай інфармацыі ў фірмовай краме ФК «Дынама-Мінск» у тэрмін да 01.04.2021 года. У новым абанеменце захоўваюцца глядацкія месцы, якія былі ў папярэднім абанеменце. Абмен на іншае месца з даплатай немагчымы. 

ВАЖНА! Абанемент 2020 вяртаецца, а наўзамен выдаецца новы абанемент!

Таксама, у названыя тэрміны пры падаўжэнні абанемента на новы сезон, кожны яго ўладальнік зможа набыць два дадатковых абанемента са зніжкай 20% для сваіх сваякоў і сяброў.

Заўзятары, якія жадаюць набыць абанемент на сезон 2021-года могуць гэта зрабіць у фірмовай краме ФК «Дынама-Мінск» па адрасе г.Мінск, вул. Кірава 8/4, Нацыянальны Алімпійскі Стадыён «Дынама», сектар D24.

Рэжым працы крамы:

Пн-Нд: 11:00 - 20:00

Абед: 15:00 - 16:00

Пры набыцці абанемента са зніжкай неабходна мець дакумент, які пацвярджае правы на яе атрыманне. Зніжкі не падсумоўваюцца і прапануюцца толькі пры наяўнасці дакумента. Бясплатна абанемент па-ранейшаму можна атрымаць па папярэдняй заяўцы на электронную пошту shop@dinamo-minsk.by

Таксама звяртаем увагу на размяшчэнне сектараў для актыўнай падтрымкі: фанацкі сектар ФК «Дынама-Мінск» - C23, фанацкія сектара гасцей - B12, B13. Улічвайце гэтую інфармацыю пры набыцці абанементаў.

Чакаем вас на стадыёне, нам важны кожны заўзятар! Станьце часткай каманды ў сезоне 2021!