Наступны матч Мінск 31 сакавіка (17:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Вехі гісторыі

1927
Днём нараджэння мінскага «Дынама» прынята лічыць дату першага дакументальна пацверджанага матча каманды. Адбыўся ён 18 чэрвеня 1927 года ў Смаленску, дзе мінчукі сустрэліся з мясцовымі аднаклубнікамі і атрымалі першую ў сваёй гісторыі перамогу — 2:1. У там жа 1927 годзе «Дынама» паклала ў сваю скарбонку і першы трафей, выйграўшы чэмпіянат БССР.
1940
«Дынама» Мінск атрымлівае статус каманды майстроў і робіцца ўладальнікам Кубка Беларускай ССР.
1941
Каманда «Дынама» Мінск улучана ў склад удзельнікаў Класа «А» чэмпіянату СССР. Аднак «Дынама» згуляла ў тым фатальным годзе ўсяго сем матчаў. Далей была вайна...
1954
У сезон 1954 года каманда ўступіла з новай назвай. Футбалісты і трэнеры мінскага «Дынама», якія заваявалі права выступаць у класе «А», былі залічаны ў склад футбольнай каманды майстроў «Спартак». Змена назвы станоўча адбілася на гульні мінчукоў, якія ўпершыню ў гісторыі клуба заваявалі бронзавыя медалі ўсесаюзнага першынства.
1960
Футбольны клуб ізноў быў перайменаваны. Гэтым разам у «Беларусь», якой трэба было бараніць гонар рэспублікі ў змаганні з лепшымі футбольнымі калектывамі краіны. «Беларусь» была ўкамплектавана футбалістамі мінскага «Спартака» і «Ураджаю» і ўзмоцнена гульцамі з іншых клубаў краіны.
1962
Скончылася кароткая гісторыя каманды пад назвай «Беларусь», і «Дынама» вярнулася да свайго гістарычнага імя.
1963
Вярнуўшыся да дынамаўскіх вытокаў, каманда заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату СССР.
1965
Мінскае «Дынама» выйшла ў фінал Кубку СССР, дзе ў зацятым змаганні саступіла маскоўскаму «Спартаку».
1982
Мінскае «Дынама» ўпершыню ў гісторыі заваявала тытул чэмпіёна Савецкага Саюзу. Чэмпіянат 1982 года мінчукі пачалі без разварушвання. Сваім атакуючым прынцыпам яны не здраджвалі нават на чужых палях. Дзейнічалі адважна і вынікова, фінішаваўшы на вяршыні.
1983
«Залаты поспех» 1982 года даў мінчукам магчымасць на наступны год паспрабаваць свае сілы ў самым прэстыжным еўрапейскім турніры — Кубку чэмпіёнаў. У чэмпіянаце СССР 1983 года мінскае «Дынама» выглядала па-ранейшаму яскрава і самабытна. Не хапала толькі стабільнасці, што адрознівала мінчукоў у чэмпіёнскім сезоне. На гэты раз каманда фінішавала з бронзавымі медалямі.
1984
Мінскае «Дынама» згуляла ў чвэрцьфінале Кубка чэмпіёнаў. Першы паход мінчукоў за еўрапейскім кубкам быў спынены іх аднаклубнікамі з Бухарэсту, пасля нічыёй у Тбілісі з мінімальным рахункам 1:0, якія выйгралі на сваім полі.
1985
У чвэрцьфінале Кубку УЕФА «Дынама» (Мінск) не змагло пераадолець югаслаўскі бар'ер, саступіўшы сараеўскаму «Жалезнічару» на выездзе (0:2) і згуляўшы ў нічыю дома (1:1).
1987
Мінскае «Дынама» выйшла ў фінал Кубку СССР, але ў драматычнай барацьбе саступіла ў серыі пасляматчавых пенальці кіеўскім аднаклубнікам. І ўсё ж, фіналіст Кубка СССР дэбютаваў у Кубку Кубкаў.
1988
У якасці фіналіста Кубка СССР мінскае «Дынама» дэбютавала ў Кубку кубкаў. Непераадольнай перашкодай на шляху мінчукоў у паўфінале стаў бельгійскі «Мехелен»: 0:1 — у гасцях, 1:1 — у хатнім матчы.
1992
З распадам Савецкага Саюзу мінскае «Дынама» пачало выступаць у чэмпіянаце Беларусі і адразу ж заваявала чэмпіёнскі тытул і Кубак.
1993
Каманда, укамплектаваная наймоцнымі футбалістамі рэспублікі, была практычна непераможная і лёгка выйграла другое чэмпіёнства і Кубак сезону.
1994
Яшчэ адзін паспяховы сезон для мінскага «Дынама». Каманда зноў зрабіла дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак.
1995
Гэты год умясціў у сябе два чэмпіянату (поўны і скарочаны восеньскі). «Дынама» выйграла абодва, нягледзячы на тое, што супернікі з кожным годам усё гучней заяўлялі пра свае прэтэнзіі на чэмпіёнскі трон.
1997
Мінскае «Дынама» вярнула сабе чэмпіёнскі тытул, упушчаны ў папярэднім годзе, але было відавочна, што каманда ступае ў эпоху ліхалецця.
1999
Змяніўся ўласнік клуба — старшынёй кіравання ЗАТ «Дынама-Мінск» пагадзіўся стаць вядомы ў краіне мецэнат і бізнэсоўца, кіраўнік фірмы «Трайпл» Юры Чыж. З гэтага моманту дынамаўскія справы пайшлі на лад. Каманда вярнула сабе лідарскія пазіцыі ў айчынным футболе.
2000
Каманда заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
2001
Мінскае «Дынама» спынілася ў кроку ад чэмпіёнскага тытула, завяршыўшы першынство на другім радку ў турнірнай табліцы.
2003
Заваяваўшы Кубак Беларусі, мінскае «Дынама» дадало яшчэ адзін трафей у сваю буйную калекцыю. У чэмпіянаце каманда была не такая пераканаўчая, здавольваўшыся толькі бронзавымі медалямі.
2004
Дэманструючы на працягу ўсяго сезону відовішчны атакуючы футбол, мінскае «Дынама» заваявала доўгачаканы чэмпіёнскі тытул.
2005
Насуперак спадзяванням, каманда не змагла адстаяць чэмпіёнскі тытул і завяршыла чэмпіянат на другім месцы.
2006
Яшчэ адзін срэбны сезон мінскага «Дынама». Праўда, да апошняга моманту каманда захоўвала добрыя шанцы на чэмпіёнства.
2008
Гэты супярэчлівы год прынёс мінскаму «Дынама» срэбныя медалі нацыянальнага першынства.
2009
Уражлівага фінішнага спурту мінскаму «Дынама» не хапіла, каб ўзлезці на вяршыню - зноўку другія.
2010
Мінскае «Дынама» было як ніколі блізкае да выхаду ў групавы этап Лігі Еўропы, але ў плэй-оф раўндзе мінчукі двойчы саступілі «Бруге» (1:2 - на выездзе, 2:3 - дома).
2012
Пасля двух гадоў без медалёў мінскае «Дынама» вярнулася ў прызёры, завяршыўшы чэмпіянат на трэцім месцы.
2013
Праз 10 гадоў з моманту апошняй заваёвы Кубку Беларусі «Дынама» зноў выходзіць у фінал прэстыжнага турніру, але прайграе ў серыі пасляматчавых пенальці. У Лізе Еўропы каманда праходзіць два этапы і выходзіць у трэці кваліфікацыйны раунд. Другі год запар «Дынама» скончвае чэмпіянат на трэцім месцы, заваяваўшы бронзавыя медалі.
2014
Маючы рэальныя шанцы выйграць чэмпіянат каманда, тым не менш, у каторы раз прыходзіць на фініш другі. Упершыню ў найноўшай гісторыі «Дынама», прайшоўшы тры адборачныя раўнда, выходзіць у групавы этап Лігі Еўропы.
2015
Правёўшы неадназначны сезон «Дынама», тым не менш, зноў займае другое месца ў чэмпіянаце. У Лізе Еўропы бела-блакітныя зноў пераадольваюць тры адборачныя раўнда і перамогшы "Зальцбург" ў драматычнай серыі пенальці другі год запар выходзяць у групавы этап Лігі Еўропы, дзе атрымоўваюць першую хатнюю перамогу ў гэтым спаборніцтве - над пльзеньской "Вікторыяй".
2016
У чэмпіянаце краіны «Дынама» фінішуе на трэцім месцы. У Лізе Еўропы паўтарыць дасягненне папярэдніх гадоў не ўдалося - прайшоўшы два раўнда кваліфікацыі «Дынама» спатыкаецца ў трэцім і не выходзіць у групавы этап.
2017
На працягу ўсяго чэмпіянату «Дынама» прэтэндавала на перамогу ў першынстве, і, пры роўнасці балаў падзяліўшы на фінішы 1-2 месца, саступіла залатыя медалі толькі па дадатковых паказчыках .... У Лізе Еўропы каманда праходзіць два раўнда кваліфікацыі, спатыкаецца ў трэцім і не трапляе ў групавы этап.
2018
На працягу першай паловы сезону «Дынама» ўпэўнена трымалася ў лідзіруючай тройцы, паспяхова выступала ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. Балючая параза ў 3-м раўндзе ад піцерскага «Зеніта» (5:8 па суме двух матчаў) адбілася і на далейшым выступленні ў чэмпіянаце. Як вынік - 3 месца.