Наступны матч Мінск 7 чэрвеня (д) (12:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Навiны

09.06.2021

Анонс наступнага тура.

08.06.2021

Выдатная акцыя ад нашага талісмана для маленькіх заўзятараў!

08.06.2021

Чарговы ВТЗ жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі.

07.06.2021

Акадэмія мінскага "Дынама", выхаванцы клуба і трэнеры у праекце тэлеканала Беларусь5 "Гульні на выраст"

02.06.2021

Футбольны клуб "Дынама-Мінск" віншуе Эдуарда Васільевіча Малафеева з днем нараджэння!

01.06.2021

Гулец "Дынама-БДУФК" пакідае каманду.

01.06.2021

1 чэрвеня святкуецца міжнародны дзень абароны дзяцей!

01.06.2021

Адбылося лёсаванне 1/16 фіналу "Парыматч - Кубак Беларусі па футболе" сезону 2021/2022.

12.04.2021

Прадстаўніцы "Дынама-БГУФК" згулялі чарговыя матчы за свае нацыянальныя зборныя.

13.04.2021

Ужо 18 красавіка адбудзецца матч 5-га тура Беларусбанк Чэмпіянату Беларусі "Дынама" - "Гомель".

16.04.2021

Мінскае «Дынама» віншуе Аляксандра Сабалеўскага з днём нараджэння!

16.04.2021

Прэв'ю да 5 тура "Беларусбанк - Вышэйшая ліга-2021".