ЗНОЎ ЗГУЛЯЕМ У СІНІМ
На стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 паміж нашай камандай і партугальскай "Брагай".
Вядомы камплекты формы, у якой супернікі выйдуць на газон сёння ўвечары.
Мінскія дынамаўцы зрабілі выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — у салатавым).
У пірэнейцаў — чырвона-белы верх і ніз (галкіпер — у зялёным).
Брыгада арбітраў з Румыніі на чале з Сабалчам Ковачам апране форму чорнага колеру.
Матч пачнецца ў 20.00. Жывы эфір — на тэлеканале "Беларусь 5" і сайце sport5.by.







