Наступны матч БАТЭ 19 верасня (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

Жнівень

31.08.2026

Футбалісты рэзервовай каманды і спартыўны дырэктар.

31.08.2026

Набывайце афіцыйную матчавую праграмку!

31.08.2026

Час вяртацца на пераможны шлях!

30.08.2026

Станоўчы вынік у родных сценах.

30.08.2026

Адкрываем восеньскую частку гульнявой праграмы.

30.08.2026

Два дні для выказвання свайго меркавання.

29.08.2026

Аляксандр Шагойка — услед дамашняму супрацьстаянню з супернікам, які праводзіць дэбютны сезон у класе наймацнейшых.

29.08.2026

Адпрацаваў ад званка да званка.

29.08.2026

У "бела-сініх" — другая запар параза.

29.08.2026

Па трапным стрэле ў кожным з таймаў.

28.08.2026

Даўно не бралі верх на роднай "сінтэтыцы".

27.08.2026

У перапынку паслязаўтрашняга паядынку.

27.08.2026

Супраць суперніка, які змагаецца за захаванне элітнай прапіскі.

27.08.2026

Падначаленыя Юрыя Малеева разлічваюць падоўжыць пераможны рух па дыстанцыі.

26.08.2026

Перарвана доўгая няўдалая серыя.

25.08.2026

Вядомы календар "бела-сініх" да паўзы "пад зборныя".

24.08.2026

Аляксандр Шагойка — услед паразе ад "валкоў".