ЗАПРАШАЕМ НА АЎТОГРАФ-СЕСІЮ ЎЛАДЗІСЛАВА КАЛІНІНА!
Ужо заўтра нашу каманду чакае дамашні паядынак з "Баранавічамі" ў межах 20-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Супернікі пазмагаюцца на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65. Пачатак у 16.00.
У гэтай гульні з прычыны дыскваліфікацыі не возьме ўдзел цэнтральны абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН.
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" будзе рады бачыць кожнага заўзятара на сваёй аўтограф-сесіі — з 15.20 на дынамаўскай фан-зоне.
Прыходзьце, атрымлівайце іменную картку з подпісам і рабіце сумесныя фота!







