З "МЛ ВІЦЕБСК" НА ВЫЕЗДЗЕ ЗГУЛЯЕМ 6 ВЕРАСНЯ
Стала вядома афіцыйная інфармацыя адносна яшчэ двух паядынкаў з удзелам "бела-сініх" у элітным дывізіёне чэмпіянату краіны-2026.
Напачатку наступнага месяца нашы хлопцы аддадуць адзін з каляндарных далгоў плюс адправяцца ў госці да канкурэнта ў барацьбе за тытул.
Тур 15 Серада, 2 верасня ДЫНАМА-МІНСК — Нафтан 20.30
Тур 21 Нядзеля, 6 верасня МЛ Віцебск — ДЫНАМА-МІНСК 20.00
Гульню ў горадзе над Заходняй Дзвіной у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







