З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ВЕНІЯМІН УЛАДЗІМІРАВІЧ!
У суботу, 1 жніўня, шматлікія віншаванні у свой адрас з нагоды 89-га дня нараджэння прымае Веніямін АРЗАМАСЦАЎ.
Гэта сапраўды знакавая фігура ў гісторыі мінскага "Дынама". Як футбаліст — бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1963. Адгуляў у форме "бела-сініх" 228 матчаў, забіў 12 мячоў.
Як трэнер — важная частка каманды, якая трыўмфальна выступіла ў саюзнай найвышэйшай лізе-1982. Ужо ў наступным годзе заняў пасаду галоўнага, прывёў падначаленых да фінішу на трэцім месцы, выхаду ў 1/4 фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў-1983/84 і Кубка УЕФА-1984/85.
Доўгія гады працаваў у Акадэміі роднага клуба.
Зычым Веніяміну Ўладзіміравічу моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычарпальнага аптымізму!







