Наступны матч Брага 6 жніўня (21:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЯШЧЭ АДНА ДАМАШНЯЯ АСЕЧКА

5.08.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 18-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ЛІДА — 1:2 (0:2)
МІНСК. 5 жніўня. Комплекс палей АБФФ. Пачатак у 19.00. 100 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Мінінкоў (Брэст), В.Абраменкаў (Віцебск), М.Хомчанка (Магілёў).
ДЫНАМА-БДУФК: Александровіч, Кібак, Нізоўцаў, Леанцюк (к), Калесніковіч (Серада, 46), Раптуновіч (Дзегцярэнка, 57), Гудач, Варонін, Цітоў (Бачаўскас, 46), Чумак, Дрозд (Грабцэвіч, 46).
Запасныя: Барушноў, Пянкрат, Чарняўскі, Жыгімонт, Здухаў, Паборцаў.
ЛІДА: Грэмза (к), Лягчылін, Кацынэль, Чарнадараў, Палуянаў, Карповіч, Пузач (Галушка, 75), Дзятлаў (Канцавы, 84), Мазурыч (Іваноўскі, 36), Жастароў, Вашкевіч (Грыбоўскі, 84).
Запасныя: Васілючак, Янушка, Градабоеў, Хадыка, Салыга, Журневіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Дзятлаў (19). 0:2 — Вашкевіч (38). 1:2 — Леанцюк (66, пас — Дзегцярэнка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Палуянаў (66), Жастароў (87), Варонін (88).