ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ ЛІПЕНЯ
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў другім летнім месяцы.
Лаўры MVP прымерыў хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
У ліпені 23-гадовы гулец выходзіў на газон ва ўсіх пяці паядынках, забіў тры мячы і зарабіў асістэнцкі бал. Прычым галы ў вароты "Мінска" і паўночнамакедонскага "Сілекса" аказаліся пераможнымі.
За Малашэвіча аддалі галасы 446 з 781 удзельніка (57,11%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Карэн ВАРДАНЯН — 202 (25,86%). 3. Уладзіслаў КАЛІНІН — 50 (6,40%). 4. Мустафа ДЖЫМЕ — 48 (6,15%). 5. Аляксандр СЯЛЯВА — 35 (4,48%).







