ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ПА ВЫНІКАХ ЖНІЎНЯ!
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў заключным летнім месяцы.
Пераможцу намінацыі традыцыйна ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
На ганаровае званне прэтэндуюць абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Фаваз АБДУЛАХІ, Яўген МАЛАШЭВІЧ, Аляксандр СЯЛЯВА, форвард Мустафа ДЖЫМЕ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У жніўні падначаленыя Аляксандра Шагойкі згулялі з партугальскай "Брагай" (0:1, 0:0), узялі верх над "Тарпеда"-БелАЗам (4:0), саступілі "Іслачы" (0:1) і "Баранавічам" (0:1).







