ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "БРАГА" — "ДЫНАМА-МІНСК"
У чацвер, 6 жніўня, "бела-сінія" згулялі выязны паядынак 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27. І, хоць саступілі партугальскай "Бразе" з лікам 0:1, могуць быць задаволены сваімі дзеяннямі ў абароне — дазволілі суперніку стварыць няшмат рэальнай вастрыні.
Але і самі павінны значна дабаўляць у атацы. Гэтыя фактары абумовілі толькі хвілінную працягласць відэаагляду сустрэчы, размешчанага на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".







