УДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ Ў РОЗЫГРЫШЫ ПРЫЗОЎ!
У чацвер, 20 жніўня, "бела-сінія" на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна прымуць жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ — у межах 18-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Стартавы свісток прагучыць у 18.45. Квіткі ў продажы!
У перапынку паядынку сваіх уладальнікаў знойдуць крутыя прызы:
- байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline
- дынамаўская бейсболка
- мясны бокс ад Hopper
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







