У РАМАНА БЕГУНОВА — 50 ЕЎРАКУБКАВЫХ ГУЛЬНЯЎ
Учорашні паядынак з партугальскай "Брагай" (0:0) аказаўся для капітана "бела-сініх" Рамана БЕГУНОВА юбілейным — 50-м на кантынентальнай клубнай арэне.
Дэбют абаронцы адбыўся на этапе выступленняў за "Мінск" — 18 ліпеня 2013-га ў гасцявой сустрэче 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з мальтыйскай "Валетай".
Расклад па клубах: "Дынама-Мінск" — 39, "Мінск" — 6, "Шахцёр" — 5.
Вось як паўсотні матчаў размеркаваны па турнірах: Ліга чэмпіёнаў — 4, Ліга Еўропы — 31, Ліга канферэнцый — 15.
У актыве Бегунова — па забітым мячы і галявым пасе. Абодва выніковых дзеяння выкананы ў форме нашай каманды.







