ТРАДЫЦЫЙНЫ РОЗЫГРЫШ У ПЕРАПЫНКУ СУСТРЭЧЫ
Восеньскую частку праграмы айчыннай найвышэйшай лігі-2026 "бела-сінія" адкрыюць дамашнім перанесеным паядынкам 15-га тура з наваполацкім "Нафтанам". Супернікі пазмагаюцца на Нацыянальным футбольным ў сераду, 2 верасня. Стартавы свісток прагучыць у 20.30.
Паміж таймамі адбудзецца традыцыйная актыўнасць — вызначацца ўладальнікі прызоў:
- фірмовая байка ад Winline, тытульнага партнёра нашага клуба
- дынамаўская бейсболка
- мясны бокс ад Hopper
Удзельнічаць у розыгрышы дазволіць набыццё афіцыйнай матчавай праграмкі — у намёце, размешчаным у фан-зоне на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







