СІНІЯ СУПРАЦЬ ЧЫРВОНА-БЕЛЫХ
Завершана арганізацыйная нарада напярэдадні выязнога для нашай каманды паядынку 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 з партугальскай "Брагай".
У межах сустрэчы былі прадстаўлены і зацверджаны камплекты формы, у якой апаненты выйдуць на газон сёння ўвечары.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць чырвона-белых маек і трусоў (брамнік — у зялёным).
У мінскіх дынамаўцаў — сіні верх і ніз (галкіпер — у салатавым).
Судзейская брыгада з Аўстрыі на чале з Крысціянам-Петру Чакіркай апране камплект формы чорнага колеру.
Нагадаем, што гульня пачнецца ў 21.30 па беларускім часе. Жывы эфір — на тэлеканале "Спорт ТВ".








