Наступны матч Брага 13 жніўня (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ НА ПОЎНАЧЫ ПАРТУГАЛІІ

6.08.2026

Ліга канферэнцый-2026/27. 3-і кваліфікацыйны раўнд

Першы матч

БРАГА (ПАРТУГАЛІЯ) — ДЫНАМА-МІНСК — 1:0 (1:0)
БРАГА. 6 жніўня. Муніцыпальны стадыён. Пачатак у 21.30. 14586 гледачоў.
СУДДЗІ: К.-П.Чакірка, М.Вайс, М.Абрыцбергер (усе — Аўстрыя).
БРАГА: Фантэс, Гомес, Віктар Карвалью, Мауцінью (Эге Тікназ, 70), Паў Віктар (Навара, 76), Габрыэл Сілва (Травасуш, 46), Орта (к), Барсія, Хусейнбашыч (Радрыгеш, 71), Горбі, Байрамі.
Запасныя: Са, Жоаў Карвалью, Лелу, Лагербільке, Даржэлес, Арэй-Мбі, Барышыч, Марцінес.
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Гурбан, Іваноў, Калінін, Вакуліч, Сялява, Абдулахі, Джыме, Жэчка (Сакалоўскі, 62), Малашэвіч (Алыкулаў, 78), Гвет (Варданян,  46).
Запасныя: Радкевіч, Аляксандраў, Швяцоў, Бегуноў, Турэ, Гібера, Дубатоўка, Душэўскі, Луцковіч.
ГОЛ: 1:0 — Орта (45, з пенальці).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Абдулахі (20), Малашэвіч (70), Варданян (86).