ПРАВЯЛІ ПЕРАДГУЛЬНЯВУЮ ТРЭНІРОЎКУ
Працоўная серада, 5 жніўня, завяршылася для "бела-сініх" знаёмствам з газонам муніцыпальнага стадыёна ў Бразе, дзе заўтра належыць змагацца з мясцовай аднаёменнай камандай у межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Перадгульнявая трэніроўка цягнулася гадзіну і прайшла ў пазітыўнай атмасферы. Слупок тэрмометра размясціўся ў адзнакі +27 градусаў.
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з гэтага занятку.















