ПЕРШАЯ ЛІГА: ВЯРТАЕМСЯ НА "ЮНІ"
У нядзелю, 16 жніўня, нашу рэзервовую каманду чакае першы за амаль два месяцы сапраўды дамашні паядынак. У межах 20-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2 войска Сяргея Яромкі прымуць дублёраў "Мінска" на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А), дзе паслалі новае сінтэтычнае пакрыццё. Пачатак у 15.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Гаспадары апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Кірылам Апановічам (Мінск), асіставаць якому будуць Андрэй Дзегцярэнка (Бабруйск) і Сяргей Сізікаў (Орша). Чацвёрты — Уладзімір Русакоў (Мінск). Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







