ПЕРШАЯ ЛІГА: НА СВАІМ ПОЛІ СУПРАЦЬ "ЛІДЫ"
На гэтым тыдні "Дынама"-БДУФК чакаюць два паядынкі чэмпіянату краіны-2026 у другім па значнасці дывізіёне.
У сераду, 5 жніўня, войска Сяргея Яромкі ў межах 18-га тура прыме "Ліду" на полі комплекса АБФФ па п-це Пераможцаў, 22. Пачатак у 19.00.
Уваход вольны. Запрашаем падтрымаць нашых хлопцаў!
Гаспадары апрануць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Андрэем Мінінковым (Брэст), асіставаць якому будуць Віктар Абраменкаў (Віцебск) і Мікіта Хомчанка (Магілёў). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Аляксей Кульбакоў (Гомель).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.
Фота: vk.ru/fcniva2005







