ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА ГОМЕЛЬ
У суботу, 22 жніўня, наша рэзервовая каманда правядзе выязны паядынак 21-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2. Змагацца з гомельскім "Бумпрамам" належыць на "сінтэтыцы" стадыёна СДЮШАР-8 (вул. Сожская, 1А) — пачатак у 16.00.
Войска Сяргея Яромкі згуляе ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асіставаць якому будуць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Віктар Палсцяны. Інспектар матчу — Уладзімір Ішчанка (абодва — Рэчыца).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.
Фота: vk.ru/minsk1954







