ПЕРШАЯ ЛІГА: ЕДЗЕМ У АСІПОВІЧЫ
Яшчэ раз на гэтым тыдні нашы дублёры згуляюць у нядзелю, 9 жніўня — на выездзе ў межах 19-га тура чэмпіянату краіны-2026 у другім па значнасці дывізіёне. Паядынак з "Асіповічамі" адбудзецца ў аднайменным райцэнтры Магілёўскай вобласці, на стадыёне "Юнацтва" (вул. 60 гадоў Кастрычніка, 6). Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
Футбалісты "Дынама"-БДУФК апрануць сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Клімашэўскім (Мінск), асіставаць якому будуць Іван Аляшкевіч (Стоўбцы) і Глеб Лукашоў (Орша). Чацвёрты — Арсеній Шымусік (Асіповічы). Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







