ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУСТРЭНЕМСЯ СА "СМАРГОННЮ"
Нашым рэзервістам належыць правесці дамашні паядынак 22-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2 — у нядзелю, 30 жніўня. У госці на стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прыедзе "Смаргонь". Пачатак у 15.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Войска Сяргея Яромка зрабіла выбар на карысць сініх маек і трусоў (галкіпер — увесь у салатавым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з віцяблянінам Станіславам Ананьевым, асістэнтамі якога будуць Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ігар Харытонаў (Наваполацк). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Генадзь Ляўчук (Брэст).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.
Фота: vk.ru/minsk1954







