ПЕРШАЯ ЛІГА: АДПРАВІМСЯ НА ПАЎНОЧНЫ ЎСХОД БЕЛАРУСІ
У сераду, 26 жніўня, нашы дублёры аддадуць каляндарны доўг — у перанесеным паядынку 7-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2 на выездзе пазмагаюцца з "Оршай". Стартавы свісток на стадыёне "Гарадскі" (вул. Леніна, 39) у райцэнтры на паўночным усходзе Беларусі прагучыць у 17.30.
Футбалісты "Дынама"-БДУФК апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асіставаць якому будуць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.
Фота: vk.ru/minsk1954







