ПЕРАНЕСЕНЫ ЧАТЫРЫ ПАЯДЫНКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ТУРНІРАЎ
З моманту адпраўлення на еўракубкі "бела-сінія" не праводзяць матчы на ўнутранай арэне.
Ужо перанесены на больш позні тэрмін чатыры гульні: чэмпіянатныя з "Нафтанам" (15-ы тур), "Славіяй" (16-ы), "Белшынай" (17-ы), а таксама кубкавы з "МЛ Віцебск" (1/8 фіналу).
Даты гэтых матчаў будуць вызначаны пасля сканчэння выступу мінскага "Дынама" ў кваліфікацыі Лігі Еўропы-2026/27.







