ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА "БЕЛА-СІНІХ"
Наша каманда завяршыла палявую працу напярэдадні намінальна дамашняга матчу ў адказ з партугальскай "Брагай" ў межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Перадгяльнявая трэніроўка на месцы заўтрашняга супрацьстаяння — стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры цягнулася каля гадзіны. У гэты час слупок тэрмометра трымаўся ля адзнакі +28 градусаў.















