НА КОНЕ — ТРЫ ДОБРЫЯ ПРЫЗЫ
"Бела-сінія" прыкладуць сто адсоткаў намаганняў для вяртання на пераможную сцяжыну ў айчынным топ-дывізіёне-2026. Для гэтага трэба ў родных сценах зламіць супраціў "Баранавічаў" у межах 20-га тура. Чакаем заўзятараў на трыбунах Нацыянальнага футбольнага стадыёна! Гульня пачнецца ў 16.00.
Паміж таймамі адбудзецца традыцыйны розыгрыш прызоў. Гэтым разам на коне:
- байка ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline
- клубная бейсболка
- мясны бокс ад Hopper
Для таго каб прэтэндаваць на атрыманне аднаго з падарункаў, неабходна набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намеце, які размешчаны каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







