ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ, ЯКІЯ ПЛАНУЮЦЬ НАВЕДАЦЬ ГУЛЬНЮ Ў БРАЗЕ
Увазе тых, хто мае магчымасць і жаданне ўжывую падтрымаць "бела-сініх" у гасцявым супрацьстаянні з партугальскай "Брагай"!
Супернікі па 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый-2026/27 пазмагаюцца ў чацвер, 6 жніўня, — на муніцыпальным стадыёне ў Бразе. Пачатак у 19.30 па мясцовым часе (21.30 па беларускім).
Кожны з ахвочых сачыць за гульнёй з гасцявога сектара, у тым ліку непаўналетнія, павінны да 20.00 панядзелка, 3 жніўня, даслаць свае персанальныя даныя на адрас клуба праз размешчаную па спасылцы ніжэй google-форму.
Тыя, хто не пройдзе папярэднюю рэгістрацыю, у гэты сектар не трапяць! Для прахода на трыбуны ў абавязковым парадку патрабуецца наўянасць пры сабе дакумента, які засведчвае асобу.
Непаўналетнія маюць права наведвання толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў.
Майце на ўвазе, што ФК "Дынама-Мінск" не арганізуе выезд на матч у Партугаліі і не аказвае візавай падтрымкі!







