ДЫНАМАЎСКАЕ ДЭРБІ — 13 ВЕРАСНЯ, БЕЛАРУСКАЕ "КЛАСІКА" — 19-ГА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 22-га і 23-га тураў чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
На гэтым адрэзку дыстанцыі нашу каманду чакае дзве дамашнія сустрэчы — на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна.
Тур 22 Нядзеля, 13 верасня ДЫНАМА-МІНСК — Дынама-Брэст 20.10
Тур 23 Субота, 19 верасня ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ 20.00
Адзначым, што пасля айчыннага "класіка" галоўнае ўнутранае спаборніцтва возьме трохтыднёвую паўзу, выкліканую паядынкамі зборных.







