"ДЫНАМА-МІНСК" — "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗ: МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ўвечары Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскаму п-ту, 65 расчыніць свае дзверы перад заўзятарамі нашай каманды, якой належыць правесці паядынак 18-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. У суперніках — жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ. Пачатак у 18.45.
Чакаем усіх на трыбунах! А пакуль прапануем азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай. На 16 старонках — постэр нігерыйскага паўабаронцы Фаваза АБДУЛАХІ, статыстычная інфармацыя, матэрыял пра выступленні "бела-сініх" у Лізе канферэнцый-2026/27, а таксама шмат яскравых ілюстрацый.
АДКРЫВАЙЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ЧЫТАЙЦЕ!
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.







