"ДЫНАМА-МІНСК" — "БРАГА": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 13 жніўня, "бела-сінім" належыць атрымаць адказ на пытанне аб сваіх далейшых перспектывах у гэтай еўракубкавай кампаніі. Намінальна дамашні паядынак з партугальскай "Брагай" у межах 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 пройдзе на стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры. Пачатак у 20.00 па беларускім часе.
Нагадаем: што тыднем раней падначаленыя Аляксандра Шагойкі саступілі на выездзе — 0:1.
Чакаецца, што паслязаўтра ўвечары на месцы правядзення матчу будзе малахмарна — пры тэмпературы +25+27 градусаў.
Афіцыйнай інфармацыі аб трансляцыі гульні пакуль няма.







