"ДЫНАМА"-БДУФК — СКА-1938: 29 ЖНІЎНЯ Ў 15.00
Нашу жаночую каманду чакае дамашняя гульня 15-га тура чэмпіянату краіны-2026. Прымаць зямлячак са СКА-1938 належыць на "сінтэтыцы" роднага "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — у суботу, 29 жніўня. Пачатак у 15.00.
Футбалісткі "Дынама"-БДУФК будуць вельмі рады падтрымцы заўзятараў з трыбун!
Гаспадыні поля апрануць сінія майкі і трусы (галкіпер — у чорным).
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Дзмітрый Шаматульскі. Інспектар матчу — Аляксандр Алейнікаў (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







