ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 18-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 18-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапілі прадстаўнікі "бела-сініх", якія ў родных сценах святкавалі перамогу над "Тарпеда"-БелАЗам — 4:0.
Адзначанымі аказаліся Яўген МАЛАШЭВІЧ (адкрыў лік на 24-й хвіліне) плюс Уладзіслаў КАЛІНІН (запісаў на асабісты рахунак забіты мяч і асістэнцкі бал).
Для нашага флангавага хаўбека гэта трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 13-га і 14-га), для цэнтральнага абаронцы — другое (пасля 10-га).








