#ДАМЫДЫНАМА ЎЗЯЛІ КУРС НА КАЗАХСТАН
Наша жаночая каманда адправілася на матчы 2-га раўнда Лігі чэмпіёнаў-2026/27.
Нагадаем, што ўдзельніцы групы 3 збяруцца ў казахстанскім Актабэ. Туды "Дынама"-БДУФК дабярэцца з дапамогай авіязносінаў — з транзітам праз Алматы.
Трэнерскі штаб Юрыя Малеева ўключыў у выязны спіс 19 футбалістак:
брамнікі — Екацярына КАВАЛЬЧУК, Екацярына КРУПНІК;
абаронцы — Ангяліна ВАШЧУК, Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Любоў КАРНЯЕНКА, Жэнеўеў САЎЭРС, Дар’я САСНОЎСКАЯ, Аляксандра ТАРАДУДА;
паўабаронцы — Яна АРЦІШЭЎСКАЯ, Віялета ГУЗОЎСКАЯ, Караліна ГУЗОЎСКАЯ, Вераніка КАЛЮТА, Ганна ПІЛІПЕНКА, Лія ЦІХАМІРАВА, Аліна ЧАРЛЁНАК, Тэйлар ЮМАНС;
нападнікі — Таццяна ПЕТРУСЕВІЧ, Ганна СІНЯЎСКАЯ.







