ДА СКАНЧЭННЯ ЖНІЎНЯ ГУЛЯЕМ ТОЛЬКІ Ў МІНСКУ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 18-20-га тураў чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
Наша каманда ўзнавіць выступленні ў галоўным нацыянальным спаборніцтве пасля паўтарамесячнага перапынку, выкліканага ўдзелам у кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27.
Да сканчэння календарнага лета "бела-сініх" чакаюць два дамашніх паядынкі, а таксама гасцявы, але ў сталіцы.
Тур 18 Чацвер, 20 жніўня ДЫНАМА-МІНСК — Тарпеда-БелАЗ 18.45
Тур 19 Панядзелак, 24 жніўня Іслач — ДЫНАМА-МІНСК 17.30
Тур 20 Субота, 29 жніўня ДЫНАМА-МІНСК — Баранавічы 16.00







