Наступны матч Брага 13 жніўня (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БІЛІСЯ ДА АПОШНЯГА, АЛЕ РАЗВІТАЛІСЯ З ЕЎРАКУБКАМІ

7.08.2026

Жаночая Ліга чэмпіёнаў-2026/27. 2-і кваліфікацыйны раўнд

Група 3. За 3-е месца

БРЭЙДАБЛІК (ІСЛАНДЫЯ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, БЕЛАРУСЬ) — 3:2 (у авертайме; 0:1; 2:2)
АКТАБЭ (КАЗАХСТАН). 7 жніўня. Цэнтральны стадыён імя Кабланды-батыра. Пачатак у 10.00. 200 гледачоў.
СУДДЗІ: К.Енсен, Х.Рэйтен (абедзве — Норвегия), П.Пуэнте (Іспанія).
БРЭЙДАБЛІК: Гуд'б'яртсдацір, Вид'арсдацір, Карлсдацір (к), Эйнарсдацір (Кейн, 82), Дуонг (Харалдсдацір, 82), Халдарсдацір, Крысцьянсдацір (Томасдацір, 46), Агустсдацір, Арнадацір, Хаканардацір (Бемел, 46), Стефансдацір (Албертсдацір, 46).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Тарадуда, Каліноўская, Гаршкова, Вашчук, Калюта (Юманс, 92+; К.Гузоўская, 97), Чарлёнак, Піліпенка (к), Сіняўская, Арцішэўская (Карняенка, 64), Ціхамірава (Саўэрс, 68).
Запасныя: Крупнік, Сасноўская, В.Гузоўская.
ГАЛЫ: 0:1 — Піліпенка (14, пас — Арцішэўская). 1:1 — Томасдацір (53). 1:2 — Піліпенка (62). 2:2 — Албертсдацір (96+). 2:3 — Албертсдацір (102).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Карняенка (79), Агустсдацір (98), Піліпенка (108), К.Гузоўская (119).
ВЫДАЛЕННЕ: Сіняўская (16).

На сцэнар паядынку сур'ёзна паўплывала ранняя чырвоная картка Ганне Сіняўскай. Рука нападніка "бела-сініх" заблыталася ў валасах суперніцы, якая ў выніку ўпала. Але рэферы чамусьці знайшла падставы для неверагодна жорсткага рашэння і пакінула падначаленых Юрыя Малеева ў меншасці.

Нашы дзяўчаты гераічна змагаліся, доўга вялі ў ліку, вось толькі ў самай канцоўкі другога тайма прапусцілі надзвычай крыўдны мяч.

Адзначым, што пераможца сустрэчы атрымаў права ўдзельнічаць у кваліфікацыі Кубка Еўропы-2026/27.