"БЕЛА-СІНІЯ" Ў БРАЗЕ
Сёння мінскіх дынамаўцаў чакала чарговае працяглае падарожжа. Раніцай каманда выехала са Стара-Загоры ў сталіцу Балгарыі — Сафію, адкуль авіярэйсамі транзітам праз Стамбул дабралася да Порту. І яшчэ амаль паўсотні кіламетраў былі пераадолены на аўтобусе.
У Бразе зараз хмарна, перыядычна ідуць дажджы. Ужо ў чацвер на мясцовым муніцыпальным стадыёне "бела-сінія" згуляюць выязны паядынак 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.







