АЎТОГРАФ-СЕСІЯ ЯГОРА МОЎЧАНА
Абавязкова заплануйце на вечар чацвярга, 20 жніўня, наведванне Нацыянальнага футбольнага стадыёна! На выдатна падрыхтаваным газоне пазмагаюцца мінскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ — у межах 18-га тура чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне. Пачатак у 18.45.
Запрашаем заўзятараў прыйсці загадзя — і зазірнуць на аўтограф-сесію маладога паўабаронцы Ягора МОЎЧАНА, які пакуль яшчэ набірае кандыцыі пасля пашкоджання.
З 18.00 таленавіты гулец будзе падпісваць іменныя карткі і фатаграфавацца з усімі ахвочымі — на клубнай фан-зоне на тэрыторыі арэны праз цэнтральны ўваход з боку Партызанскага п-та.







