АНТУАНУ МАЁРАВУ — 55!
У чацвер, 13 жніўня, віншаванні прымае экс-футбаліст мінскага "Дынама" Антуан МАЁРАЎ, якому спаўняецца 55 гадоў.
У часы гульнявой кар’еры хуткасны флангавы паўабаронца правёў за "бела-сініх" 82 паядынкі, забіў 14 мячоў. Двойчы чэмпіён (1994/95, 1995), уладальнік Кубка краіны-1993/94 і Кубка сезона-1994.
Зараз Антуан Іванавіч працуе ў Акадэміі нашага клуба з хлопцамі 2014 года нараджэння.
Зычым імянінніку моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!







