Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 20 жніўня (18:45) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АНДРЭЙ КУДРАВЕЦ АРЭНДАВАНЫ Ў МАСКОЎСКАГА "ДЫНАМА"

10.08.2026

Да сканчэння сезона за "бела-сініх" на правах арэнды будзе выступаць галкіпер Андрэй КУДРАВЕЦ, трансферныя правы на якога належаць маскоўскаму "Дынама".

Нарадзіўся 2 верасня 2003-га ў Барысаве. Выхаванец мясцовай ДЮСШ-2 (першы трэнер Ілля Мікалаевіч Кракушын). На найвышэйшым узроўні дэбютаваў 29 жніўня 2020-га — за БАТЭ ў выязным кубкавым змаганні з мікашэвічскім "Гранітам" (5:0).

У шэрагах барысаўчан запісаў на асабісты рахунак 81 афіцыйную сустрэчу (33 "сухія"), станавіўся ўладальнікам Кубка (2020/21) і Суперкубка (2022) краіны. Прызнаны найлепшым брамнікам айчыннага элітнага дывізіёна-2022.

З 2024-га абараняў колеры маскоўскага "Дынама". Адзіны паядынак за асноўны склад правёў у межах Кубка Расіі — 14 жніўня таго ж года супраць аднаклубнікаў з Махачкалы (2:1). Плюс 30 разоў выходзіў на газон у форме "Дынама-2" (Д3).

Мае ў прафайле дзве гульні за нацыянульную зборную Беларусі.

Андрэй, ласкава вітаем! Толькі ўдалых матчаў і перамог разам з нашай камандай!