АЛЯКСЕЙ ІВАНОЎ — MVP МАТЧУ З "БАРАНАВІЧАМІ"
Субота, 29 жніўня, не аказалася шчаслівай для прыхільнікаў нашай каманды, якая ў родных сценах правяла паядынак 20-га тура чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе. І саступіла — 0:1.
Трэнерскі штаб "бела-сініх" назваў найлепшым гульцом супрацьстаяння Аляксея ІВАНОВА.
29-гадовы абаронца атрымаў адмысловы прыз ад Hopper.







