АБФФ WU19 — "ДЫНАМА"-БДУФК: 23 ЖНІЎНЯ Ў 18.00
Падарожжа па дыстанцыі жаночага чэмпіянату краіны-2026 каманда Юрыя Малеева працягне ў нядзелю, 23 жніўня. Згуляць гасцявую сустрэчу 14-га тура з суперніцамі з АБФФ WU19 належыць у Мінску, на трэніровачным полі №2 Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (п-т Пераможцаў, 20). Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Уваход вольны. Запрашаем падтрымаць нашых дзяўчат!
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Антон Марус (Магілёў), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Дзмітрый Шэўчык (Мінск). Інспектар матчу — Аляксандр Скроб (Стоўбцы).
Жывая трансляцыя — на Youtube-канале WF Belarus.







