ЗГУЛЯЕМ ЯШЧЭ І З "НАФТАНАМ"
У спарынг-праграму асноўнага склада "бела-сініх" унесена дапаўненне.
Як распавёў Вадзім Скрыпчанка ў нядаўнім інтэрвію #ДынамаTV, каманда плануе праводзіць па два кантрольных матчы на тыдзень для таго, каб даць добрую гульнявую практыку ўсім футбалістам у абойме.
У сувязі з чым адбудзецца яшчэ адзін паядынак — у аўторак, 28 лютага, з наваполацкім "Нафтанам" на стадыёне па вуліцы Вышалескага, 4А. Пачатак а 18-й гадзіне.