ПРЫГОДЫ БРАМНІКАЎ НА СКАЛАДРОМЕ
Ці ведалі вы, што самы вялікі ў Беларусі скаладром працуе на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама"?
Туды адправіўся дэсант "бела-сініх" — трэнер брамнікаў асноўнага склада Андрэй ДРОЗД разам з падначаленым Фёдарам ЛАПАВУХАВЫМ, галкіпер жаночай каманды Екацярына Ўласевіч са сваім профільным настаўнікам Аляксандрам СКАКАЛІНЫМ.
У праграме візіта быў удзел у некалькіх конкурсах, а галоўнае — атрыманне новага "альпінісцкага" досведу.
Усё найбольш цікавае зафіксавала здымачная група #ДынамаТВ. Прыемнага прагляду!
Ну і запрашаем за абанементамі за дамашнія матчы нашага клуба ў сезоне-2023. Кожнаму, хто набудзе, у якасці бонуса — 10% зніжкі на паслугі стадыёна "Дынама". У тым ліку на наведванне скаладрома!