ПЕРАМОГА НА ТУРНІРЫ Ў САНКТ-ПЕЦЯРБУРГУ
На мінулым тыдні юнацкія каманды мінскага "Дынама" прынялі ўдзел у трох міжнародных турнірах.
Найвялікшага поспеху дабіліся футбалісты 2009 года нараджэння, якія вярнуліся дадому з Санкт-Пецярбургу з залатымі медалямі мемарыяла Заслужанага трэнера РСФСР Барыса Левіна-Когана.
У межах папярэдняй групы падначаленыя Андрэя Дзятлава размясціліся на першым радку. А ў плэй-оф двойчы ўзялі верх у серыі пенальці, у тым ліку ў вырашальнай стадыі ў драматычным супрацьстаянні з гаспадарамі — равеснікамі з СШАР "Зеніт".
Трафей узнялі над галавамі Мікалай БАРУШНАЎ, Максім ВАРАНКОВІЧ, Данііл АКСЁНЕНКА, Раман ЗДУХАЎ, Раман КАРОЛЬ, Яўген НЕСЦЯРЭНКА, Максім КАЛЕНІК, Уладзіслаў ВАРОНІН, Цімафей ГУДАЧ, Аляксей АПАНАСЕВІЧ, Мікіта ЖДАН, Мацвей ЯЦКЕВІЧ, Дзяніс ЛЫСІКАЎ, Іван БАЧАЎСКАС, Павел ПУНЯ, Цімафей КАНЦАВЫ, Арцём САЎЧЫЦ, Мікіта АЛЯКСАНДРАЎ.
Прыз найлепшаму брамніку спаборніцтваў атрымаў Мікалай Барушнаў, гульцу — Цімафей Гудач. Найлепшым у шэрагах "бела-сініх" названы Ўладзіслаў Варонін.
У Паўночнай Пальміры адбыўся і юбілейны, 10-ы, Кубак заснавальніка футбольнай школы "Смена" Дзмітрыя Бесава сярод хлопцаў 2008 года нараджэння.
Дынамаўцы пад кіраўніцтвам Руслана Азаронка саступілі казахстанскаму "Кайрату", мясцоваму "Зеніту", але захоўвалі шансы ўзабрацца на п'едыстал, калі б у заключным матчы адолелі супернікаў з сербскай "Црвены Звезды". Былі блізкія да дасягнення жаданага выніку, вялі 2:1, вось толькі за пару хвілін да фінальнага свістка прапусцілі з пенальці — 2:2 і 4-я пазіцыя.
На турніры "Наша будучыня" сярод гульцоў 2012 года нараджэння, які сабраў у Мінску 32 каманды з Беларусі і Расіі, "бела-сінія" фінішавалі 5-мі.
Увогуле дружына Мікалая Крукава правяла восем паядынкаў: шэсць разоў аказалася мацнейшай і зазнала дзве паразы. Адзначым разгром калінінградскай "Балтыкі" (4:1) і перамогу ў дуэлі за 5-е месца над URALKIDS з Екацерынбургу (1:0).
Выхаванца "Дынама" Цімафея Мікшу прызналі найлепшым жанглёрам спаборніцтваў.
Фота: прэс-служба ФК "Дынама-Мінск", прэс-служба Акадэміі ФК "Зеніт".